На сёння з краіны ўжо вывезены 21 з 28 млн тон збожжа, запланаванага на продаж.

Урад Расіі плануе ўвесці часовыя адміністрацыйныя абмежаванні на экспарт збожжа. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў даў адпаведнае даручэнне сваім намеснікам, паведамляе "Лента.ру". Дзмітрый Мядзведзеў падкрэсліў, што гэта павінна быць ўзгоднена з вядучымі экспарцёрамі.

Віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч у сваю чаргу адзначыў, што ўрад у бліжэйшы час ўвядзе пошліны на экспарт збожжа. Ён растлумачыў, што пры ўраджаі ў 104 млн тон, экспартны патэнцыял, які дазваляе захоўваць усе неабходныя элементы падтрымкі рынку, складае 28 млн тон. Пры гэтым да цяперашняга моманту з краіны ўжо вывезены 21 млн тон.

"Лента.ру" са спасылкай на ТАСС паведамляе, што да 20 снежня РЖД прыпынілі пагрузку збожжавоз на экспарт, патлумачыўшы гэта незабеспячэннем выгрузкі і прыёму вагонаў з збожжам грузаатрымальнікаў. Па дадзеных Нацыянальнай асацыяцыі экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі, Рассельгаснагляд перастаў афармляць экспартныя сертыфікаты на ўсе напрамкі, акрамя Егіпта, Турцыі, Індыі і Арменіі. Першыя дзве краіны з'яўляюцца найбуйнейшымі пакупнікамі расейскага збожжа.