У Варонежы маці прыцягнула сына да продажу наркотыкаў

Для збыту гераіну, метадону і маку 41-гадовая гараджанка таксама ўзяла на «працу» двух немаладых жанчын.

У Варонежы паліцыянты злавілі групоўку наркагандляроў. Пры ператрусе ў чацвярых членаў групы аператыўнікі знайшлі больш за пяць кілаграмаў макавай саломы і каля 50 грамаў гераіну.
Злачынны бізнэс па пастаўцы ў рэгіён гераіну, метадону і насення маку з прымешкай макавай саломы арганізавала 41-гадовая гараджанка. У склад групы таксама ўваходзіў яе 21-гадовы сын і яшчэ дзве гараджанкі ва ўзросце 45 і 57 гадоў. Апошняя была некалькі разоў судзімая за продаж наркотыкаў.
На працягу года ўдзельнікі групы прадавалі наркотыкі праз сетку дробнааптовых збытчыкаў. З мэтай канспірацыі наркадылераў рэгулярна мянялі месца жыхарства, так як захоўвалі і прадавалі наркотыкі яны звычайна ў сябе дома.   
Па факце незаконнага абароту наркотыкаў распачата крымінальная справа. Зараз усе падазраваныя знаходзяцца пад вартай, паведамляе прэс-служба ГУ МУС Расеі па Варонежскай вобласці.