Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб пераносе выхадных дзён у 2014 годзе.

Як паведамляе прэс-служба федэральнага ўрада, пастанова падрыхтавана Мінпрацы Расіі.
Дакумент прадугледжвае, што выходныя дні 4 і 5 студзеня (субота і нядзеля), якія супадаюць з непрацоўнымі святочнымі днямі, перанясуць на 2 траўня і 13 чэрвеня адпаведна. Улічваючы, што 23 лютага супадае з выходным днём (нядзеля), які пераносіцца на 24 лютага, прапануецца перанесці гэты выхадны дзень на 3 лістапада.
Такім чынам, перыяд зімовага адпачынку расейцаў складзе восем дзён - з 1 па 8 студзеня 2014 года. 
У лютым 2014 года днямі адпачынку будуць 22 і 23 лютага ў гонар Дня абаронцы Айчыны. 
У сакавіку адпачываць жыхары Расіі будуць з 8 па 10 сакавіка. 
У траўні наступнага года выходнымі днямі будуць 1-4 траўня і 9-11 траўня. 
У чэрвені 2014 года днямі адпачынку будуць 12-15 чэрвеня. 
У лістападзе адпачынак будзе доўжыцца з 1 па 4 лістапада. 
Паводле паведамлення федэральнага ўрада, гэты каляндар распрацоўваўся ў мэтах рацыянальнага выкарыстання работнікамі выходных і непрацоўных святочных дзён.